Няўрымслівая Вольга Бондарава занялася вялікім тэнісам
Яна падтрымала рашэнне Арыны Сабаленкі не ўдзельнічаць у Алімпіядзе ў Парыжы і абразіла Вікторыю Азаранку, якая прыняла рашэнне ўдзельнічаць у Гульнях-2024.
04.07.2024 / 09:46
«Арына Сабаленка такі вырашылася: тэнісістка не стане саўдзельніцай МАК у дыскрымінацыі Рэспублікі Беларусь і не будзе ўдзельнічаць у трансгендарнай алімпіядзе ў Парыжы», — напісала даносчыца і ў сваёй абразліва-здзеклівай манеры прайшлася па экс-першай ракетцы Беларусі.
«А вось Вікторыі Азаранцы неяк фіялетава на наяўнасць дзяржсімволікі Радзімы сярод яе атрыбутаў: грошы не пахнуць. Ні пацукамі, ні блашчыцамі. Пажадаем Азаранцы ў поўнай меры адчуць усю спецыфіку парыжскіх рэалій, пакупацца ў Сене і пазнаёміцца з мясцовай славутасцю — мігрантамі-гаспадарамі вуліц», — напісала даносчыца.
Вікторыя Азаранка, між тым, уладальніца золата і бронзы Лондана-2012.
Таксама Бондарава наехала на тых спартоўцаў, якія пажадалі ўдзельнічаць у Алімпіядзе.
Учора прафесійная флудыльшчыца наехала на самога Лукашэнку.
Бясстрашная Вольга Бондарава наехала на Лукашэнку за яго выступ на парадзе
Бондарава пабачыла недахоп патрыятызму ў арганізацыі, якой кіруе Віктар Лукашэнка