Гутэрыш на сустрэчы з Лукашэнкам гаварыў пра амністыю палітвязняў і правы чалавека

Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у Астане выказаў занепакоенасць сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе генсека. Прэс-служба Лукашэнкі абышлася агульнымі словамі і пра гэта не ўзгадвае.

04.07.2024 / 14:23

«Генеральны сакратар выказаў занепакоенасць сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі. Ён выказаў пажаданне, каб учорашняя амністыя стала крокам да поўнай павагі правоў чалавека і асноўных свабод у Беларусі», — гаворыцца ў паведамленні.

Там адзначаецца, што сустрэча адбылася на просьбу Лукашэнкі.

Прэс-служба Лукашэнкі пра змест гутаркі напісала агульныя словы, адзначыўшы, што Лукашэнка і Гутэрыш гаварылі за зачыненымі дзвярыма пасля пратакольнай здымкі, ніякіх заяў не рабілі. Там дадалі, што Беларусь «актыўна выступае з трыбуны ААН супраць аднабаковых прымусовых захадаў», а «ў краіне створана нацыянальная архітэктура па выкананні парадаку дня ААН у галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года».

ЗША вітаюць вызваленне беларускіх палітвязняў і заклікаюць вызваліць астатніх

Вольга Гарбунова назвала вызваленне палітвязняў «вельмі важным крокам гуманнасці»

Выпусцілі старшыню БНФ Рыгора Кастусёва

Nashaniva.com