Універсітэт Даўгаўпілса выдзеліў для беларусаў бюджэтныя месцы ў магістратуры

Падчас візіту ў Латвію Святлана Ціханоўская правяла сустрэчы ва ўніверсітэце Даўгаўпілса.

04.07.2024 / 15:13

Фота: ОСЦ

Падчас перамоваў з кіраўніцтвам Святлана Ціханоўская ўзгадала пра адносіны ўніверсітэта з Беларуссю і гісторыю яго супрацоўніцтва з айчыннымі ВНУ — да 2020 года кааперацыі ладзіліся ў Віцебску, Мінску, Гродне.

Зараз дэмакратычныя сілы аднаўляюць узаемадзеянне, каб даць магчымасць студэнтам з Беларусі атрымліваць еўрапейскую адукацыю, паведамляе прэс-служба дэмакратычнай лідаркі.

Вынікамі сустрэчы сталі:

— вылучэнне некалькі бюджэтных месцаў у магістратуру па спецыяльнасці «эканоміка», куды беларусы змогуць паступаць ужо з гэтага года,

— давання беларускім навукоўцам у выгнанні абсталявання ўніверсітэта для даследаванняў,

— спрошчанае стаўленне да апастылізацыі дакументаў.

Таксама Ціханоўская папрасіла аднавіць супрацоўніцтва з беларускімі выкладчыкамі і супрацоўнікамі ўніверсітэтаў, якія знаходзяцца ў выгнанні зараз.

«Важна працягваць працу з людзьмі, захоўваць сувязь між народамі, нягледзячы на тое, што рэжым спрабуе нас падзяляць», — падкрэсліла Ціханоўская

Nashaniva.com