Гулец зборнай Германіі пафарбаваў валасы ў незвычайны колер перад матчам з Іспаніяй

На гэтым чэмпіянаце Роберт Андрых згуляў ва ўсіх чатырох матчах зборнай.

04.07.2024 / 16:19

Alexander Hasselstein / Getty Images 

29-гадовы паўабаронца Германіі і «Баера» Роберт Андрых пафарбаваў валасы ў фіялетавы колер перад матчам 1/4 фіналу супраць Іспаніі.

 Андрых выступае за «Баер» з 2021 года. У мінулым сезоне паўабаронца правёў за клуб 45 матчаў ва ўсіх турнірах, у якіх адзначыўся шасцю галамі і пяццю выніковымі перадачамі. Арыенціровачны кошт футбаліста — €17 млн.

Фота: Joris Verwijst/BSR Agency/Getty Images

Таксама ў пачатку Еўра-2024 пафарбаваў валасы ў блакітны колер гулец зборнай Румыніі, якая вылецела ў 1/8 фіналу, Андрэй Рац'ю (Rațiu). Ён гэта патлумачыў сваёй мянушкай мульцяшнага героя Соніка.

У пятніцу на Еўра-2024 стартуюць матчы 1/4 фіналу.

Германія і Іспанія згуляюць першымі, матч пачнецца а 19-й. Гульня пройдзе на стадыёне ў Штутгарце і, напэўна, гэта самы важны паядынак з усіх чвэрцьфіналаў.

Пятніца, 5 ліпеня

Францыя — Партугалія (22:00)

Субота, 6 ліпеня

Англія — Швейцарыя (19:00)
Нідэрланды — Турцыя (22:00)

Турцыя стала апошнім чвэрцьфіналістам Еўра-2024 у нервовай дуэлі з Аўстрыяй ВІДЭА

Нідэрланды разграмілі Румынію і выйшлі ў чвэрцьфінал ВІДЭА

Дыёгу Кошта адбіў усе тры пенальці і выцягнуў Партугалію ў чвэрцьфінал

Вікторыя Азаранка таксама не будзе ўдзельнічаць у Алімпіядзе

Арына Сабаленка афіцыйна адхіліла запрашэнне МАК на Алімпіяду-2024 у Парыжы

Nashaniva.com