Пуцін назваў Талібан саюзнікам у змаганні з тэрарызмам. Арганізацыя прызнаная ў Расіі тэрарыстычнай

Масква гатовая да актыўнага супрацоўніцтва з групоўкай, якая захапіла ўладу ў Афганістане.

04.07.2024 / 18:52

Фота: АР

Уладзімір Пуцін, выступаючы на прэс-канферэнцыі на саміце ШАС у Астане, закрануў пытанне адносін з Талібанам.

Адказваючы на пытанне пра ролю новых уладаў Афганістана ў супрацьстаянні «Ісламскай дзяржаве», Пуцін назваў групоўку хаўруснікам Расіі ў барацьбе з тэрарызмам, піша «Інтэрфакс».

«Мы павінны зыходзіць з таго, што Талібан кантралюе ўладу ў краіне. І ў гэтым сэнсе талібы, безумоўна, для нас саюзнікі па барацьбе з тэрарызмам.

Таму што любая дзейная ўлада зацікаўленая ў стабільнасці сваёй улады і той дзяржавы, якой гэтая ўлада кіруе», — заявіў Пуцін.

Расійскі Вярхоўны суд прызнаў Талібан тэрарыстычнай арганізацыяй у 2003 годзе, з тых часоў яе статус не мяняўся. Але апошнім часам усё часцей ходзяць размовы пра магчымае выключэнне руху з расійскага тэрарыстычнага спісу. Прадстаўнікі Талібану здзяйсняюць афіцыйныя візіты ў Расію і сустракаюцца з вышэйшымі чыноўнікамі. 

Талібан захапіў уладу ў Афганістане ў жніўні 2021 года пасля вываду амерыканскага кантынгенту з краіны. Новыя ўлады ўвялі ў Афганістане законы шарыяту, а таксама абмежавалі ў правах жанчын, пазбавіўшы іх у тым ліку магчымасці атрымліваць адукацыю.

@nashaniva Пуцін заявіў пра адзіную валюту і парламент Беларусі і Расіі #беларусь #нашаніва #лукашенко #александрлукашенко #белорусы ♬ Funny Guy - Parry Music

Афганская журналістка пасля адмовы ў прытулку ў Расіі паляцела ў Кабул. На радзіме ёй пагражае смяротнае пакаранне

АДКБ будзе дапамагаць «Талібану» ў барацьбе з тэрарызмам

На «Алімпіядзе без палітыкі» з удзелам беларусаў у Расіі без палітыкі не абышлося. Адна з краін выступае без сцяга

Nashaniva.com