Сёння ўначы банкаўскія карткі могуць працаваць з перабоямі

Пра гэта папярэджвае Банкаўскі працэсінгавы цэнтр, а прычына — правядзенне планавых тэхналагічных работ.

04.07.2024 / 19:01

Так, з 00:00 да 6:00 трымальнікі картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі цэнтра, могуць сутыкнуцца з кароткачасовымі перапынкамі ў абслугоўванні. Яны не павінны заняць больш за 15 хвілін.

Цяжкасці могуць закрануць кліентаў Беларусбанка, Белаграпрамбанка, Парытэтбанка, Банка «Рашэнне», БТА Банка, Цэптэр Банка і БСБ Банка.

Карткі некаторых банкаў зараз можна хутка заблакаваць праз спецыяльную сістэму

Беларускія банкі папярэдзілі, што з 1 ліпеня перастануць працягваць тэрміны плацежных картак

З 1 ліпеня пенсіі беларусам збольшага будуць выдаваць толькі банкі

Nashaniva.com