УЕФА дыскваліфікуе турэцкага абаронцу за нацыяналістычны жэст на Еўра-2024
Турэцкаму футбалісту Мерыху Дэміралу адгукнуўся жэст, зроблены пасля пераможнага гола ў матчы 1/8 фіналу Еўра-2024 з Аўстрыяй, паведамляе Bild.
04.07.2024 / 23:13
2 ліпеня Мерых Дэмірал аформіў дубль у гульні з аўстрыйцамі (2:1), пасля чаго паказаў «воўчае прывітанне» (падняў уверх мезенец і ўказальны палец, склаўшы астатнія).
Гэта сімвал турэцкай ультранацыяналістычнай групоўкі Bozkurtlar («Базкурт», або «Шэрыя ваўкі»).
На наступны дзень УЕФА адкрыў расследаванне ў дачыненні да футбаліста і цяпер прыняў рашэнне.
Паводле яго, Дэмірал мае прапусціць два матчы на чэмпіянаце Еўропы, то-бок чвэрцьфінал і паўфінал, калі Турцыя ў яго выйдзе.
Гулец зборнай Германіі пафарбаваў валасы ў незвычайны колер перад матчам з Іспаніяй
Прэзідэнтка Грузіі ўзнагародзіла гульцоў футбольнай зборнай ордэнам Гонару за ўдзел у Еўра-2024
Бі-бі-сі жорстка падкалола Крышціяну Раналду. Легенда зборнай Англіі назваў гэта ганьбай
Хто гэты галкіпер-унікум, які ўчора адбіў усе тры пенальці?