Электронны бар'ер на польска-беларускай мяжы стане больш шчыльным

На выкананне ўсіх работ была закантрактаваная сума больш за 31 мільёны еўра.

05.07.2024 / 15:41

Фота: Straž graniczna

Памежная варта Польшчы паведаміла аб падпісанні кантракту на мадэрнізацыю электроннага барʼеру на польска-беларускай мяжы, інфармуе Польскае радыё

«На выкананне ўсіх работ была закантрактаваная сума больш за 125 млн злотых (больш за 31 млн еўра)», — гаворыцца ў паведамленні.

Як раней паведамляла прэс-сакратар Падляшскай памежнай варты маёр Катажына Здановіч, электронны барʼер будзе папоўнены, між іншым, дадатковымі камерамі і асвятленнем. Плануецца, што гэтыя работы працягнуцца да кастрычніка.

Таксама яна анансавала работы па ўмацаванні плоту. Пагадненне ў гэтым пытанні павінна быць падпісана на наступным тыдні.

Nashaniva.com