Затрымалі прадпрымальніка Аляксандра Міцкевіча

Пра затрыманне індывідуальнага прадпрымальніка з Жодзіна паведаміла «Вясна».

05.07.2024 / 15:56

На запісаным сілавікам відэа мужчына кажа, што ўдзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту, а таксама што падчас вяселля некалькі гадоў таму ён разам з іншымі гасцямі свята фатаграфаваўся з нацыянальным беларускім сцягам.

Паводле інфармацыі з сацсетак, затрыманага завуць Аляксандр Міцкевіч.

Затрымалі айцішніка Дзмітрыя Марчука

Экс-дырэктар «Беларусаў і рынку» Канстанцін Залатых працуе на дрэваапрацоўцы

Сілавікі затрымалі дальнабойшчыка, які ў чат-рулетцы «наплёў, што ваяваў»

Nashaniva.com