Прапагандыст АНТ расказаў, як ездзіў у Літву здымаць сюжэт
Нядаўна на АНТ выпусцілі фільм пра асуджаных супрацоўнікаў санаторыя «Беларусь» у Друскеніках (Літва). Нагадаем, былога галоўнага доктара санаторыя Андрэя Кобеля асудзілі на 9 гадоў пазбаўлення волі па артыкуле «здрада дзяржаве», супрацоўніцу Алену Раманаўскене, якую абвінавацілі ў агентурнай дзейнасці, — на 6 гадоў. Прапагандыст АНТ Анатоль Занковіч ездзіў у Літву, каб зняць свой сюжэт. Як яго туды ўпусцілі?
05.07.2024 / 17:56
Анатоль Занковіч. Скрын відэа АНТ
Занковіч расказаў, што ў Літву здымачная група прыязджала легальна. Але, вядома, не па журналісцкай акрэдытацыі. Ніякай буйной тэхнікі — камер, штатываў, мікрафонаў — з сабой не бралі.
«Ніхто наогул не зразумеў, што мы былі чальцамі здымачнай групы. Таму што здымалі ўсё на мабільны тэлефон»,
— падзяліўся ён з «СБ. Беларусь сегодня».
Анатоль Занковіч. Скрын відэа АНТ
За шпіянаж на карысць Літвы затрымалі былога галоўнага доктара санаторыя «Беларусь»