Літва запатрабавала да 10 ліпеня вывезці зарэгістраваныя ў Беларусі прычэпы і паўпрычэпы

Зарэгістраваныя ў Беларусі прычэпы і паўпрычэпы, у тым ліку буксаваныя цягачамі, зарэгістраванымі ў іншых краінах, павінны пакінуць тэрыторыю Літвы да 10 ліпеня. Гэта звязана з 14-м пакетам санкцый Еўрасаюза, паведамляе мытня Літвы.

05.07.2024 / 18:06

Паводле тлумачэння літоўскіх мытнікаў, 29 чэрвеня былі апублікаваныя змены ў рэгламент Рады Еўрасаюза, якія ўводзяць забарону на перавозку грузаў па тэрыторыі ЕС аўтаперавозчыкамі, што выкарыстоўваюць зарэгістраваныя ў Беларусі прычэпы і паўпрычэпы, у тым ліку калі яны буксуюцца цягачамі, зарэгістраванымі ў іншых краінах.

Абноўлены рэгламент набыў моц 1 ліпеня, але ў кампаній не было часу адаптавацца да новых умоў.

Літоўская мытня папярэджвае, што гэтыя прычэпы і паўпрычэпы, якія выкарыстоўваюцца для вывазу тавараў (экспарту, рээкспарту і транзіту), павінны пакінуць тэрыторыю ЕС да 10 ліпеня.

Беларускія бізнэсмены спешна прадаюць долі ў сваіх польскіх транспартных кампаніях. Што адбываецца?

Польшча ўвяла забарону на вываз многіх тавараў у Беларусь для фізічных асоб

Беларусь адрэагуе на новыя санкцыі ЕС пастрожваннем правіл імпарту заходніх тавараў

Падсанкцыйныя аўто і грузавікі ўсё адно трапляюць у Беларусь і Расію, але ёсць нятанны нюанс

Nashaniva.com