Беларусь і В’етнам дамовіліся пра ўзаемную перадачу асуджаных

Беларусь ратыфікавала пагадненне з В’етнамам аб узаемнай перадачы асуджаных для далейшага адбывання пакарання. Адпаведны закон, прыняты Палатай прадстаўнікоў яшчэ 30 траўня, быў апублікаваны 5 ліпеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

05.07.2024 / 18:59

Фота: SeongJoon Cho/Bloomberg via Getty Images

Краіны дамовіліся перадаваць адзін аднаму

«асуджаных, якія адбываюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі за здзяйсненне злачынстваў на тэрыторыі краіны, якая перадае, для адбыцця рэшты пакарання на тэрыторыі краіны, якая прымае».

Пагадненне аб узаемнай перадачы асуджаных было падпісанае Беларуссю і В’етнамам яшчэ 8 снежня 2023 года. Цяпер Беларусь завяршыла ўнутрыдзяржаўныя працэдуры па ратыфікацыі пагаднення.

МЗС Вʼетнама пасля візіту Пуціна назваў ЗША стратэгічным партнёрам

У В'етнаме прысудзілі да смяротнага пакарання мясцовую мільярдэрку

У В'етнаме адправілі ў адстаўку прэзідэнта краіны за дыскрэдытацыю партыі

Беларусь і В'етнам узаемна адмяняюць візы

Nashaniva.com