Адзін з каталіцкіх святароў прыехаў на фэст у Будслаў ва ўборы з нацыянальным арнаментам ФОТАФАКТ

На завяршэнне пілігрымкі каталіцкіх вернікаў з Баранавіч у Будслаў адзін са святароў адпраўляў святую Імшу ў незвычайным уборы. Ягоныя альба і стола, у якіх ён выйшаў да алтара, былі ўпрыгожаныя беларускімі нацыянальнымі ўзорамі, заўважыў Katolik.life.

05.07.2024 / 23:04

Больш за ўсё ўвагу звяртае на сябе святочная стола з яркай вышыванкай. Гэтая накідка з'яўляецца сімвалам крыжа, які нёс Езус Хрыстус, і асвячальнай ласкі, што ўпрыгожвае душу прэзбітара.

Мяркуючы па ўсім, арнамент на столе быў нанесены па індывідуальнай замове. У каталогу майстэрні Sacris Vestibus, якая вырабляе ў Беларусі літургічнае адзенне для каталіцкіх святароў, менавіта такіх прадметаў няма.

Святар, які паказаў нацыянальны святочны дрэс-код, — пробашч каталіцкай парафіі ў Пружанах ксёндз Павел Ярашэвіч. У альбе з вышыванкай яго бачылі і раней. Акрамя таго, што ксёндз Павел — шматразовы ўдзельнік пешых пілігрымак, ён яшчэ і байкер.

Найстарэйшы беларускі каталіцкі іерарх праехаў за рулём больш за 400 км, каб трапіць у Будслаў ФОТАФАКТ

Будслаў 2024. Што трэба ведаць, збіраючыся на фэст, які адкрываецца сёння

Стартавалі пешыя пілігрымкі ў Будслаў. Некаторыя паломнікі пройдуць 300 кіламетраў

Стала вядома праграма сёлетняга Будслаўскага фэсту

Nashaniva.com