УЕФА патлумачыла, чаму на Еўра-2024 не будуць прызначаць пенальці за гульню рукой, як у матчы Іспанія — Германія

Незадоўга да пачатку чэмпіянату Еўропы — 2024 старшыня судзейскага камітэта Саюза еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) Раберта Разеці дэманстраваў відэа, на прыкладзе якіх тлумачыў, у якіх эпізодах не будуць прызначацца пенальці.

06.07.2024 / 14:37

Момант учорашняга эпізоду з Кукурэльяй. Скрыншот відэа

Сярод дэманстраваных прыкладаў быў эпізод, падобны да сітуацыі ў матчы 1/4 фіналу паміж зборнымі Іспаніі і Германіі (2:1), калі на 106-й хвіліне гульні паўабаронца бундэсцім Джамал Мусіяла трапіў мячом у руку абаронцу іспанцаў Марку Кукурэльі. Аднак галоўны суддзя сустрэчы Энтані Тэйлар не прызначыў пенальці ў гэтым эпізодзе.

Разеці адзначыў, што ў такіх эпізодах суддзі не будуць прызначаць пенальці, і ў якасці прыкладу прывёў сітуацыю з матчу Лігі чэмпіёнаў паміж «Манчэстэр Сіці» і «РБ Ляйпцыг», калі мяч трапіў у руку абаронцу немцаў Кастэла Люкеба.

«Гэта не з'яўляецца 11-метровым. Рука знаходзіцца блізка да цела ў натуральным становішчы. Гулец спрабуе пазбегнуць кантакту з мячом», — сказаў Разеці.

Іспанія выбіла Германію з хатняга чэмпіянату Еўропы на 119-й хвіліне ВІДЭА

Францыя па пенальці прайшла Партугалію

Турэцкія заўзятары збіраюцца масава паказаць «воўчае вітанне» на матчы Турцыя — Нідэрланды

Івулін збірае беларусаў Варшавы на прагляд фінала Еўра — вось як можна далучыцца

«Лайкаў допісы з Пуціным». Украінскі НАК супраць удзелу ў Алімпіядзе беларускага чэмпіёна Токіа-2021 Івана Літвіновіча

Nashaniva.com