«Мае аксэсуары прыносяць поспех, упэўненасць у сабе і грошы». Спявачка Галіна Шышкова стала дызайнеркай

Час ад часу спявачку Галіну Шышкову клічуць выступіць на дзяржаўных канцэртах. Праўда, не на самых гучных. Але артыстка не губляе аптымізму і стала дызайнеркай аксэсуараў.

13.07.2024 / 16:51

Галіна Шышкова. Тут і далей фота з яе інстаграма

Спявачка пачала займацца дызайнам розных аксесуараў. У асноўным артыстка расшывае кепкі пацерамі і стразамі. Звычайна яны каштуюць 80 рублёў, але ёсць некалькі варыянтаў на зніжках за 70 рублёў.

А вось што распавядае пра іх у сацсетках сама аўтарка:

— Мае кліенткі не раз казалі пра тое, што мае аксесуары прыносяць ім поспех, упэўненасць у сабе і нават грошы — вы ўяўляеце? Я па знаку задыяку казярог, і па гараскопе мне лепш насіць або чорныя колеры, або карычневыя. Але найчасцей вы бачыце мяне ў чорнай кепцы. Я сябе вельмі добра адчуваю ў гэтым колеры — і ў адзенні, і ў абутку, і ў аксэсуарах.

View this post on Instagram

A post shared by Галина Шишкова (@galinashishkovazvezda)

Заказчыцам яна абяцае зрабіць індывідуальную кепку з улікам колератыпу і тыпу твару.

Галіна мяркуе, што галаўныя ўборы пераймаюць энергетыку сваёй стваральніцы. Таму яна запэўнівае, што ніколі не сядае за працу ў дрэнным настроі, з благімі думкамі ці захварэўшы.

Спявачка таксама робіць чокеры, каралі, завушніцы і бранзалеты. У тым ліку з натуральных камянёў. Ім яна таксама прыпісвае магічныя ўласцівасці:

 — Упрыгожванні з малахітам могуць дапамагчы ўмацаваць ваш духоўны стан, палепшыць інтуіцыю і абараніць ад шкоднага ўздзеяння. Лічыцца каменем багацця.

View this post on Instagram

A post shared by Галина Шишкова (@galinashishkovazvezda)

Ёсць у яе калекцыі брошкі з мехам норкі — былі ў продажы па 80 рублёў. Не абышлося без патрыятычных матываў — мінулай восенню Галіна прапаноўвала падпісчыцам набыць брош-сэрца ў колерах афіцыйнага беларускага сцяга. Але гэтую працу ў адрозненне ад многіх іншых чамусьці паўтараць не стала.

У халодную пару года артыстка дадае ў асартымент расшытыя пацеркамі пальчаткі, шапкі і снуды.

Дарэчы, у 2020 годзе, у разгар пандэміі каранавіруса, Галіна прадавала маскі, расшытыя пацеркамі.

Зорка беларускай эстрады ў адсутнасць канцэртаў шые маскі і прадае іх за немалыя грошы

Дзе цяпер Алеся, Галіна Шышкова, Руслан Аляхно і іншыя беларускія зоркі 2000-х?

Галіна Шышкова: Жанчына паважае толькі мужчын, якіх кахае

Nashaniva.com