У Расіі памёр брат дарадцы Зяленскага Міхаіла Падаляка. Ён служыў у ГРУ

Мяркуючы па ўсім, Уладзімір Падаляк памёр 19 мая.

06.07.2024 / 19:18

Фота: KIU. Russian Officers killed in Ukraine

Фота магілы Уладзіміра Падаляка апублікаваў праект «KIU. Russian Officers killed in Ukraine, які адсочвае смерці расійскіх вайскоўцаў на вайне супраць Украіны.

Паведамляецца, што брат дарадцы Зяленскага Міхаіла Падаляка памёр 19 мая ва ўзросце 59 гадоў, пры гэтым абставіны смерці невядомыя, піша Sota.

Факт смерці пацвярджаецца адкрыццём маскоўскім натарыусам спадчыннай справы.

Па медалі на фатаграфіі на магіле можна зрабіць выснову, што Уладзімір Падаляк служыў у расійскім Галоўным разведвальным упраўленні. На магіле таксама ёсць вянок «Ад калектыву ЦПС» — Цэнтра падрыхтоўкі спецыялістаў ГРУ.

У 2021 годзе Міхаіл Падаляк расказваў, што ягоны брат — «даўно звычайны вайсковы пенсіянер» і жыве ў Расіі з другой паловы 80-х гадоў. Пры гэтым дарадца Зяленскага адзначаў, што не падтрымлівае сувязі з братам — максімум віншаваў яго з днём нараджэння.

Паводле звестак «Вот так», у 2019 годзе Уладзімір Падаляк быў прапісаны ў Маскве па адрасе Вайсковай акадэміі Мінабароны — гэта ўстанова рыхтуе кадры для расійскай вайсковай разведкі.

Міхаіл Падаляк расказаў, ці будзе Украіна выцягваць з-за кратаў «рэйкавых партызанаў»

Падаляк пра заявы Лукашэнкі аб канцэнтрацыі ўкраінскіх войскаў ля беларускай мяжы: Зменаў няма

Хто дадаў Беларусь у праект мірнага пагаднення паміж Украінай і Расіяй у 2022 годзе? Адказ даў Міхаіл Падаляк

Nashaniva.com