Англія па пенальці перамагла Швейцарыю і выйшла ў паўфінал Еўра-2024 ВІДЭА
На стадыёне «Меркур Шпіль-Арэна» ў нямецкім Дзюсельдорфе прайшоў чвэрцьфінальны матч чэмпіянату Еўропы-2024 паміж зборнымі Англіі і Швейцарыі. Далей ідуць англічане.
06.07.2024 / 21:42
Фота: AP Photo/Martin Meissner
Асноўны час матча скончыўся ўнічыю 1:1, прычым абодва галы былі забітыя пад канец матча. Спярша швейцарац Брэль Эмбало забіў вызначыўся на 75-й хвіліне, але праз 5 хвілін англічанін Букая Сака аднавіў раўнавагу.
Дадатковы час да змены ліку не прывёў і каманды мусілі прабіваць пенальці. У гэтай серыі перамагла Англія — 5:3. Усё вырашыў адзіны сэйв англійскага галкіпера Джордана Пікфарда пасля дэбютнага ўдару ў выкананні швейцарца Мануэля Аканджы.
Цяпер англічане згуляюць у паўфінале з пераможцам пары Нідэрланды — Турцыя.
Францыя па пенальці прайшла Партугалію
Іспанія выбіла Германію з хатняга чэмпіянату Еўропы на 119-й хвіліне ВІДЭА
УЕФА дыскваліфікуе турэцкага абаронцу за нацыяналістычны жэст на Еўра-2024