Гулец гродзенскага «Нёмана» з разбегу ўдарыўся галавой аб жалезны плот. Вось што яго ўратавала ВІДЭА
Футбалісту яўна пашанцавала.
07.07.2024 / 22:46
Скрыншот відэа
Патэнцыйна небяспечны інцыдэнт здарыўся падчас матчу чэмпіянату Беларусі па футболе паміж «Мінскам» і «Нёманам».
У канцоўцы другога тайма расійскі абаронца гродзенскай каманды Андрэй Васільеў у барацьбе з супернікам уляцеў галавой у жалезную агароджу, якая на стадыёне ў Мінску знаходзіцца даволі блізка за вонкавай лініяй.
Футбаліста выратавала, што ён гуляе ў шлеме. Васільеў стаў выкарыстоўваць гэты не зусім звычайны для футбалістаў аксэсуар пасля сур'ёзнай траўмы, якую атрымаў два гады таму.
Тады расіянін сутыкнуўся з нападаючым «Віцебска» Русланам Цяверавым. У выніку Васільеў атрымаў сур'ёзную чэрапна-мазгавую траўму і страціў шэсць зубоў. Футбалісту зрабілі тэрміновую аперацыю.
З тых часоў перад выхадам на поле Васільеў надзяе шлем. Гэтым разам ён дапамог яму пазбегнуць яшчэ адной патэнцыйна сур'ёзнай траўмы галавы.
Івулін збірае беларусаў Варшавы на прагляд фінала Еўра — вось як можна далучыцца
Пакуль Еўра-2024 ідзе без нас, беларусы згулялі ў тарфяны футбол. Але і тут прайгралі