Як чыноўнікі закуплялі рэчы для шпіца Умкі
Цікава і тое, як яны называюць сабаку паміж сабой.
07.07.2024 / 23:15
Лукашэнка са шпіцам на хакеі, 2023 год. Фота: тэлеграм-канал «Пул першага»
У эфіры «Белсата» паказалі фрагмент размовы паміж чыноўнікамі — першым намеснікам кіраўніка справамі Лукашэнкі Мікалаем Шкрэдам і першым намеснікам начальніка «Дыпсэрвісу» Максімам Юдзіным.
«Трэба кошык на «Азёрны» купіць такі, які мы ўжо куплялі з вамі ў мінулым годзе ці пазамінулым, пластыкавы такі, для перавозкі жывёлаў», — даручае Шкрэд. «Азёрны» — гэта рэзідэнцыя Лукашэнкі ў Астрашыцкім Гарадку.
«А, для беленькага?» — удакладняе Юдзін на запісе, здабытым «Кіберпартызанамі».
Пазней ён тэлефануе бухгалтарцы. Тая перапытвае, які канкрэтна кошык — у шпіца іх было некалькі.
Што цікава: у апублікаваных размовах Умку па імені не называюць — толькі «сабачка», «беленькі».
Шпіц Умка паглядзеў на парад Перамогі ў Маскве ФОТАФАКТ
Памеранскі шпіц Умка заслухаў, як беларускія генералы збіраюцца супрацьстаяць Захаду ФОТА
Што здарылася са шпіцам Лукашэнкі?