У Брэсце зноў судзяць пенсіянерку Наталлю Малец за дапамогу палітвязням

Раней Малец асудзілі па палітычных матывах да «хатняй хіміі», піша Радыё Свабода.

08.07.2024 / 09:53

63-гадовай палітзняволенай Наталлі Малец ставяць у віну арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Раней Малец асудзілі па палітычных матывах да «хатняй хіміі». З верасня 2023 года жанчына знаходзілася ў зняволенні ў рамках новай крымінальнай справы.

Першапачаткова яе абвінавачвалі ў «фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці». Але 5 сакавіка прэс-служба Следчага камітэта паведаміла, што ёй прад’явілі абвінавачанне па ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК («садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»).

Сілавікоў зацікавіла актыўнасць жанчыны ў ажыццяўленні грашовых пераводаў палітвязням, адзначае «Вясна».

Таксама следчыя знайшлі, што яна была ў закрытай суполцы ў Facebook, якая належыць «экстрэмісцкаму фармаванню». Праваабаронцы мяркуюць, што гаворка ідзе пра «Письма Солидарности Беларусь 2020».

8 ліпеня абласны суд пачынае разгляд справы Наталлі Малец. Працэс вядзе суддзя Руслан Сянько.

Бяляцкага ў Горацкай калоніі вярнулі з ПКТ у атрад і пазбавілі перадачаў

20-гадовага палітвязня Мікіту Залатарова зноў будуць судзіць

Палітвязня, у якога выпусцілі пяць гумовых куль, зноў будуць судзіць

Nashaniva.com