У калонію адправілі жанчыну, якая зрабіла грашовыя пераводы палітвязням на 188 рублёў
Жыхарку Брэста Ірыну Пагадаеву пакаралі трыма гадамі калоніі паводле артыкула аб «садзейнічанні экстрэмізму». Раней яна зрабіла 32 грашовыя пераводы агулам на 188 рублёў палітвязням, якіх абвінавацілі ў «злачынствах экстрэмісцкай накіраванасці».
08.07.2024 / 10:50
55-гадовая Ірына Пагадаева атрымала прысуд (суддзя Андрэй Сіз) у 3 гады калоніі за пераводы палітвязням па 4-5 рублёў. Паводле версіі абвінавачвання, жанчына зрабіла мінімум 32 грашовыя пераводы палітвязням на агульную суму 188 рублёў, піша «Брэсцкая газета».
Ірына Пагадаева на судзе прызнала, што рабіла пераклады. Але не прызнала, што дапамагала «экстрэмістам». Паводле яе слоў, яна ажыццяўляла пераводы ў СІЗА выключна з-за спагады затрыманым і жадання дапамагчы тым, хто апынуўся ў складанай жыццёвай сітуацыі.
Пагадаева сядзіць у Брэсцкім СІЗА 2 месяцы. Яе прызналі палітвязнем.
Клетка ў жаночай калоніі. Што гэта такое і якія нормы парушае?