Палітвязня Дзмітрыя Загалаўца зноў будуць судзіць за данаты

Дзмітрыя затрымалі 20 студзеня 2023 года. Летась яго ўжо асудзілі да трох з паловай гадоў калоніі.

08.07.2024 / 11:35

Тады яго абвінавацілі ў «абразе Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК), «абразе прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК), «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч.1 арт.361-1 КК) і «фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання» (арт. 361-2 КК), піша «Вясна».

Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, доўгі час мужчына ў інтэрнэце нібыта «агітаваў людзей выходзіць на барыкады, пускаць цягнікі пад адхоны, і ладзіць фізічныя расправы над сілавікамі».

Цяпер Дзмітрыя будуць зноў судзіць за данаты паводле арт. 361-2 КК. Справу будуць разглядаць 11 ліпеня ў Віцебскім абласным судзе. Працэс будзе весці суддзя Яўген Буруноў.

Падтрымайце палітвязня: СІЗА-2. 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2, Дзмітрый Васільевіч Загалавец

Віцебскаму палітвязню, які атрымаў 3,5 года калоніі за каментары, прыдумалі новы артыкул — за данаты

За данаты будуць судзіць аднаго з найлепшых трэйлранераў Беларусі

Буйныя паборы, якія здзіраюць з людзей за зробленыя данаты, ідуць на Рэспубліканскі цэнтр арганізацыі медыцынскага рэагавання. Што за ён?

Nashaniva.com