БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Магілёўскіх журналістаў будуць судзіць за ўдзел «у баявых дзеяннях за мяжой» 

8.07.2024 / 15:18

Nashaniva.com

У Магілёве на гэтым тыдні пачынаюць судзіць журналістаў-фрылансераў Алеся Сабалеўскага і Яўгена Глушкова. Ім ставяць у віну «ўдзел ва ўзброеным фармаванні або канфлікце», а таксама прыналежнасць да «экстрэмісцкага фармавання».

Яўген Глушкоў

Акрамя ўдзелу ва ўзброеным канфлікце, іх абвінавачваюць у стварэнні «экстрэмісцкага» фармавання (ч. 1 арт. 361-1 КК) і ўдзеле ў «экстрэмісцкім» фармаванні (ч. 3 арт. 361-1 КК).

Разгляд справы магілёўцаў пачнецца 12 ліпеня ў Магілёўскім абласным судзе, піша Mayday.team.

Алеся Сабалеўскага затрымалі ў снежні 2023 года. Першапачаткова ён падвергнуўся двум адміністрацыйным арыштам, пасля чаго ў студзені 2024 года на яго завялі крымінальную справу. Аператар Яўген Глушкоў быў затрыманы ў пачатку студзеня 2024 года.

У Магілёве Сабалеўскі вядомы як адзін з фрылансераў, якія супрацоўнічалі да 2020 года з гарадскімі анлайн-выданнямі. Яўген Глушкоў — былы магілёўскі журналіст, у 90-я і 2000-я працаваў на гарадскім тэлебачанні, пасля гэтага супрацоўнічаў з некалькімі гарадскімі парталамі. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула