Зноў падаражэе на капейку паліва. На гэтым спыняцца?
«Белнафтахім» зноў падымае цэны на аўтамабільнае паліва: з 9 ліпеня яно падаражэе на адну капейку.
08.07.2024 / 16:06
Фота ілюстрацыйнае
З 9 ліпеня цэны на паліва будуць такімі:
- АІ-92-К5-Еўра — 2,34 рубля;
- АІ-95-К5-Еўра — 2,44 рубля;
- АІ-98-К5-Еўра — 2,66 рубля;
- ДП-К5 — 2,44 рубля.
Цэны на паліва пачалі расці ў Беларусі з 21 мая, дагэтуль яны трымаліся нязменнымі цэлы год. Раней «Белнафтахім» заяўляў, што ёсць намер паступова павялічыць цэна на 8 капеек, і акурат гэтае падаражанне восьмае па чарзе. Ці сапраўда спыняцца на гэтым, пакажа наступны тыдзень.
Цэны на паліва павялічваюцца на 1 капейку
Яшчэ на капейку павялічваюцца цэны на паліва
Паліва зноў дадасць у цане адну капейку