У Польшчы выйшла кніга пра Канстанціна Астрожскага

Пабачыла свет манаграфія польскага гісторыка Томаша Кэмпы пра Канстанціна Васіля Астрожскага, аднаго з самых багатых магнатаў Рэчы Паспалітай, нязломнага абаронцы правоў Праваслаўнай царквы ў Вялікім Княстве Літоўскім, піша тэлеграм-канал De facto.

08.07.2024 / 17:16

Варта адзначыць, што гаворка тут ідзе не пра больш вядомага беларусам князя Канстанціна Іванавіча Астрожскага, які быў вялікім гетманам Вялікага Княства Літоўскага і 8 верасня 1514 годзе выйграў славутую бітву пад Оршай. Герой кнігі — сын і спадкаемца славутага палкаводца, Канстанцін Канстанцінавіч Астрожскі. 

Пры гэтым выдавецтва Універсітэта Мікалая Каперніка ў Торуні адразу ж пасля выдання папяровай версіі выдання выклала электронную версію гэтай кнігі ў бясплатны доступ.

«Не трэба мяне хаваць з помпай, я ж не на вайну іду». Якія загадкі тояць тастаменты і эпітафіі часоў ВКЛ?

У Кіеве адкрыюць барэльеф Канстанціну Астрожскаму на сцяне Успенскага сабора Лаўры

Як Францыск Скарына стаў Георгіем. Гістарычная памылка на службе імперыялізму

Nashaniva.com