У Беларусі не плануюць змяншаць тэрмін здачы паўторнага экзамену ў ДАІ

Для беларускіх курсантаў не будуць змяншаць тэрмін здачы паўторнага экзамену ў ДАІ. Цяпер ён складае 10 дзён.

08.07.2024 / 21:18

У ДАІ патлумачылі, што раней у тых, хто здае на правы, было тры спробы праз сем дзён, а наступныя — праз месяц. Бачачы, што гэта сапраўды вялікія разрывы ў здачы экзаменаў, таму будучыя кіроўцы не заўсёды могуць захаваць навыкі, атрыманыя ў аўташколе, было прынята рашэнне аб скарачэнні гэтага тэрміну з месяца да 10 дзён.

«І гэтыя 10 дзён даюцца не для перапынку ў здачы экзамену, а для таго, каб экзаменаваны мог зрабіць высновы з дапушчаных у перыяд здачы памылак. Патрэніравацца, узяць дадатковы занятак. Мы палічылі, што гэтага часу дастаткова, каб і атрымаць навыкі, палепшыць іх, каб паўторны экзамен усё ж такі прайшоў станоўча», — расказаў старшы інспектар па асаблівых даручэннях аддзялення рэгістрацыйна-экзаменацыйнай дзейнасці і тэхнічнага нагляду упраўлення нагляднай і рэгістрацыйна-экзаменацыйнай дзейнасці галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС Павел Санкевіч.

Ссоўваць гэтыя тэрміны ў бок змяншэння ў цяперашні час не плануецца, дадаў ён.

Гамяльчук пракаціўся з дзяржсцягам, каб падняць патрыятызм. У выніку застаўся без BMW і абвінаваціў ва ўсім Польшчу

П'яны кіроўца ледзь не знёс слуп у Мінску

У жыхаркі Жлобіна, чый сабака сеў за руль і паехаў, забралі правы

У сацсетках беларусам актыўна прапануюць купіць правы. Як працуе махлярская схема?

Nashaniva.com