У Осла беларус кінуў два кактэйлі Молатава ў каралеўскі палац
У сталіцы Нарвегіі Осла грамадзянін Беларусі кінуў два кактэйлі Молатава ў каралеўскі палац. Пры затрыманні ў яго выявілі яшчэ некалькі бутэлек з запальнай сумессю. Ніхто не пацярпеў, піша Reform.news.
08.07.2024 / 23:22
Скрыншот з відэа
Мужчына кінуў самаробную запальную сумесь у дзверы ў задняй частцы Каралеўскага палаца.
«Звонку сцяны ззаду замка ўспыхнула полымя, але агонь быў хутка патушаны», — паведамляе нарвежскае выданне nrk.no.
У момант інцыдэнту ў замку знаходзіўся адзін з членаў каралеўскай сям'і. Ён не пацярпеў.
Паліцыя, якая прыбыла па трывожным сігнале, затрымала мужчыну на месцы здарэння. Як удакладнілі выданню ў крымінальнай паліцыі, затрыманы грамадзянін Беларусі быў у вышуку на запыт паліцыі Нідэрландаў.
У Мюнхене мужчына завабіў беларуса дахаты і спрабаваў яго згвалтаваць
У Германіі зафіксаваны новы выпадак падману са старымі беларускімі рублямі