Лукашэнка падпісаў закон, які абавязвае беларусаў за мяжою інфармаваць улады пра важныя змены ў жыцці — шлюб, нараджэнне дзіцяці

Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, які абавязвае беларусаў інфармаваць дзяржаўныя органы пра рэгістрацыю актаў грамадзянскага стану адносна сябе і сваіх няпоўнагадовых дзяцей у замежных дзяржавах.

09.07.2024 / 07:58

Фота: Karl Tapales / Getty Iimages

Сярод іншага зменамі ўводзіцца патрабаванне «інфармавання грамадзянамі Рэспублікі Беларусь кампетэнтных органаў сваёй дзяржавы пра рэгістрацыю актаў грамадзянскага стану адносна сябе і сваіх няпоўнагадовых дзяцей у замежных дзяржавах». 

Такім чынам, згодна з Грамадзянскім кодэксам, беларусы за мяжою абавязаны паведамляць уладам пра нараджэнне, заключэнне шлюбу, скасаванне шлюбу, устанаўленне мацярынства і бацькоўства, усынаўленне ці ўдачарэнне, смерць, змену прозвішча і г. д. 

Асноўныя палажэнні закона набываюць моц 1 студзеня 2025 года.

У верасні 2023 года Лукашэнка падпісаў указ №278 «Аб парадку выдачы дакументаў», які сурʼёзна ўскладніў жыццё беларусам, якія жывуць за мяжой. Цяпер беларусы не могуць мяняць пашпарты за мяжой і не могуць да вяртання ў краіну распараджацца сваёй маёмасцю ў Беларусі.

Nashaniva.com