Ракетны ўдар па Кіеве: колькасць пацярпелых узрасла да 117 чалавек

Загінулі 27 чалавек.

09.07.2024 / 08:05

Па стане на раніцу 9 ліпеня колькасць пацярпелых у выніку расійскага ракетнага ўдару па Кіеве ўзрасла да 117, піша «Украінская праўда».

8 ліпеня расіяне нанеслі ракетны ўдар па Украіне. У Кіеве патрапілі па бальніцы Ахматдзет, прыватнай клініцы Adonis і жылых дамах.

У Ахматдзеце загінулі 2 дарослых (адна з іх доктарка).

У адным з дамоў у Шаўчэнкаўскім раёне ў выніку ўдару разбураны цэлы пад'езд — загінулі 7 чалавек (з іх 3 дзяцей). На прамысловым аб'екце ў Шаўчэнкаўскім раёне загінулі 2 чалавекі.

У Саломенскім раёне пашкоджаны бізнэс-цэнтр «Даміно» — загінулі 7 чалавек.

У Дняпроўскім раёне часткова разбураны 4-павярховы будынак клінікі Adonis — загінулі 9 чалавек.

Расія ўдарыла па найбуйнейшай дзіцячай бальніцы Кіева

Мінабароны Расіі пракаментавала сённяшнія ўдары па Украіне

З'явілася відэа з момантам удару расійскай ракеты Х-101 па дзіцячай бальніцы «Ахматдзіт»

Украінцаў скарыла ВІДЭА, як ветэран на пратэзе разбірае завалы дзіцячай клінікі ў Кіеве. Аказалася, гэта беларус

Nashaniva.com