Беспілотнік атакаваў нафтабазу ў Валгаградскай вобласці Расіі

Пападанне было прамым — ніхто дроны не збіваў.

09.07.2024 / 08:14

Беспілотнік атакаваў нафтабазу ў Валгаградскай вобласці Расіі. Як паведаміў губернатар Бачароў, гэтай ноччу былі атакаваныя два аб'екты рэгіёна: нафтабаза ў горадзе Калач-на-Доне і электрападстанцыя. Па словах чыноўніка, СПА нібыта збіла БПЛА, але аб’екты загарэліся ад падзення абломкаў.

Як бачна па відэа, пападанне было прамым — ніхто дроны не збіваў.

Усяго Мінабароны Расіі паведаміла пра збіццё амаль 40 беспілотнікаў над рэгіёнамі Расіі.

Nashaniva.com