У Беларусі правядуць конкурс на найлепшага ваенрука

Вось толькі прэмія невялікая.

09.07.2024 / 08:55

Ілюстрацыйнае фота kurjer.info

Конкурс сярод школьных ваенрукоў штогод будзе праводзіць Мінадукацыі. Конкурс будуць праводзіць асобна сярод школ і кадэцкіх вучылішчаў.

Каб стаць найлепшым, трэба прайсці тры этапы: гарадскі (раённы), абласны (для Мінска — гарадскі) і рэспубліканскі. На апошнім фіналістаў чакаюць прызы.

«Памер кошту прыза пераможцу, які заняў першае месца, складае не больш за тры базавыя велічыні (на сёння памер прызу складзе 120 рублёў), другое месца — не больш за дзе базавыя велічыні (усяго 80 рублёў), трэцяе месца — не больш за адну базавую велічыню (40 рублёў)», — сказана ў інструкцыі Мінадукацыі.

Nashaniva.com