Каля помніка Лесі Украінцы ў Маскве ляжаць кветкі і дзяжурыць паліцыя ФОТАФАКТ

Неабыякавыя жыхары расійскай сталіцы прыносяць кветкі ў памяць пра загінулых падчас учорашніх удараў па Украіне.

09.07.2024 / 09:45

Фота: Sota

Гэта — новыя букеты, учорашні стыхійны мемарыял разбурылі праўладныя правакатары з руху SERB, якія на прафесійным узроўні займаюцца такімі рэчамі: так, адны рэгулярна знішчаюць мемарыял «Нямцоў мост», нападаюць на апазіцыянераў і журналістаў і вядуць іншую шкодніцкую дзейнасць, піша Sota.

Паводле апошніх звестак, у выніку ўчарашняй атакі на Украіну загінулі каля 40 мірных жыхароў (у Кіеве — 27, у Крывым Рогу — 10), паранены былі 140.

У Кіеве быў разбураны адзін з будынкаў дзіцячай бальніцы. Мінабароны РФ сцвярджае, што гэта здарылася з-за ўкраінскага СПА, а ваенныя эксперты, ацэньваючы відэа і фота з снарадамі, пішуць, што на іх няма слядоў пашкоджання або збіцця з курсу.

Вясною Церцель заявіў, што ва ўкраінскіх бальніцах тэрарысты хаваюцца за спінамі дзяцей. Учора расіяне ўдарылі па «Ахматдзет»

Ракетны ўдар па Кіеве: колькасць пацярпелых узрасла да 117 чалавек

Удар па дзіцячай бальніцы ў Кіеве быў нанесены расійскай ракетай. Вось якія доказы

Nashaniva.com