Індыя забірае сваіх грамадзян з вайны ва Украіне

Расія разарве кантракты з грамадзянамі Індыі, якія ваююць ва Украіне.

09.07.2024 / 10:05

Сустрэча Уладзіміра Пуціна і Нарэндры Модзі. Фота: Sergei Bobylev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Тэлеканал NDTV са спасылкай на крыніцы паведамляе, што Расія вырашыла звольніць усіх грамадзян Індыі, якія падпісалі кантракт з расійскай арміяй, пасля таго як прэмʼер-міністр Нарэндра Модзі падняў гэтае пытанне перад прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным падчас свайго візіту ў Маскву. 

Удакладняецца, што прынамсі двое індыйцаў загінулі, удзельнічаючы ў вайне Расіі супраць Украіны, а дзясяткі затрымаліся ў зоне баявых дзеянняў і сцвярджаюць, што іх падманам прымусілі ваяваць. 

Учора прэмʼер Індыі прыехаў у Маскву. Уладзімір Зяленскі раскрытыкаваў Модзі за цёплую сустрэчу з Пуціным у дзень масіраванага абстрэлу Украіны. 

«Гэта велізарнае расчараванне і сакрушальны ўдар па мірных намаганнях — бачыць, як лідар найбуйнейшай у свеце дэмакратыі ў такі дзень абдымаецца ў Маскве з самым крывавым злачынцам у свеце», — напісаў Зяленскі.

Ужо пасля масіраванага абстрэлу Украіны Модзі назваў Пуціна сваім сябрам.

Паплечнік Берлусконі назваў расійскі ўдар па Кіеве ваенным злачынствам

Зяленскі патлумачыў, чаму Орбан не можа быць мірным пасярэднікам

Мілінкевіч назваў тры задачы Масквы на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі

Nashaniva.com