Працэс інтэграцыі Грузіі ў ЕC прыпынены

ЕС замарозіў 30 мільёнаў еўра, прызначаных на падтрымку Грузіі ў сферы абароны.

09.07.2024 / 10:12

Фота: Newsgeorgia.ge

ЕС замарозіў 30 мільёнаў еўра, прызначаных на падтрымку Грузіі ў сферы абароны. Пра гэта паведаміў Пасол Еўрасаюза ў Грузіі Павел Герчынскі журналістам на двухдзённай міжнароднай канферэнцыі, якая праходзіць у Тбілісі «Пашырэнне ЕС — геапалітычная неабходнасць і далейшыя крокі для краін — кандыдатаў у ЕС».

Ён таксама адзначыў, што на дадзены момант уступленне Грузіі ў ЕС прыпынена, піша «Настоящее время». 

«Пра гэта вельмі выразна заявілі лідары ЕС пасля саміту Еўрапейскай рады. Я не магу сабе ўявіць, што сёлета Грузія пойдзе наперад, зробіць крокі, бо лідары ЕС вырашылі замарозіць працэс уступлення. Цяпер яны цярпліва чакаюць большай яснасці ад урада Грузіі», — сказаў дыпламат.

«Гатова была пачынаць нават з адным вучнем». Беларусы ў Грузіі ствараюць беларускамоўную школу

У Грузіі кіроўная партыя ўнесла ў парламент пакет законаў супраць ЛГБТ

Спікер парламента Грузіі падпісаў закон аб замежных агентах. З гэтага дня ён набывае моц

Nashaniva.com