У лесе ў Магілёўскай вобласці заўважылі кенгуру ВІДЭА

У лесе ў Магілёўскай вобласці быў заўважаны зусім не тыповы для гэтых шырот звер. Як ён там аказаўся, невядома.

09.07.2024 / 11:34

Відавочцы спачатку ўвогуле не зразумелі, хто гэта. Але калі прыгледзецца, становіцца зразумела — гэта маленькі кенгуру. Відэа падзяліўся паблік «Магілёў Зараз».

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Могилев Сейчас (@intermogilev)

Што робіць аўстралійскі звер у лесе на Магілёўшчыне — невядома. Ёсць версія, што ён уцёк з перасоўнага заапарка.

Каментатары б'юць трывогу: кенгуру можа загінуць, калі пахаладае. Або стаць ахвярай мясцовых ваўкоў.

Беларус у Нью-Ёрку зняўся ў цэлым сезоне серыяла. Колькі ж атрымалася зарабіць?

«Калі я магу дазволіць сабе ў 2 гадзіны дня піць каву ў рэстаране, значыць хтосьці мяне забяспечвае». Мінская лэдзі раздае парады мужчынам

Гном, які ўрываецца ў крамы, стаў галоўным мемам лета. Аказваецца, у касцюме бегае беларус ВІДЭА

Nashaniva.com