Беларускія віны ў Расіі хочуць маркіраваць налепкамі «не з'яўляецца віном»

Якой прадукцыі гэта можа тычыцца?

09.07.2024 / 12:29

Выканаўчы дырэктар Асацыяцыі вінаградараў і вінаробаў Расіі (АВВР) Аляксей Плотнікаў заклікаў маркіраваць віно Мінскага завода вінаградных вінаў (МЗВВ) адзнакамі з надпісам «Не з'яўляецца віном».

Гэта павінна тычыцца вінаў вытворчасці краін, якія не ўваходзяць у ЕАЭС, якія на заводзе ў Мінску проста разліваюцца па пляшках, піша РБК.

«Калі гэта віно выраблена на тэрыторыі Мытнага саюза (скажам, у Расіі ці Арменіі), а ў Беларусі толькі бутылюецца, мы вітаем пашырэнне эканамічнага ўзаемадзеяння нашых краін.

Калі ж на МЗПВ разліваюць віно, імпартаванае з краін, якія не ўваходзяць у ЕАЭС, то такія пастаўкі падрываюць як мінімум дзяржаўную палітыку Расіі ў галіне вінаградарства і вінаробства і такая прадукцыя строга павінна маркіравацца на нашых паліцах знакам «не з'яўляецца віном», — заявіў Плотнікаў.

Паводле яго, расійскія ўлады павінны распрацоўваць стратэгію падтрымкі мясцовых вінаробаў, а не заахвочваць рээкспарт.

Некалькім расійскім кампаніям раней дазволілі імпартаваць віно вытворчасці МЗПВ з назвамі, якія вельмі падобныя на еўрапейскія.

Спецпрадстаўнік Пуціна Барыс Цітоў назваў такія беларускія віны «шмурдзяком».

Беларусь пачала пастаўляць у Расію свае віны з назвамі, як у еўрапейскіх. Гэта рээкспарт ці падробка?

Спецпрадстаўнік Пуціна назваў беларускае віно шмурдзяком і абурыўся яго пастаўкамі ў Расію

Nashaniva.com