Аварыйна-выратавальныя работы на месцы ўдару па бальніцы «Ахматдзет» завершаныя
9.07.2024 / 12:18
Колькасць загінулых пры атацы на Кіеў узрасло да 29 чалавек.
У выніку расійскай ракетнай атакі на найбуйнейшую дзіцячую бальніцу Украіны «Ахматдзет», паводле апошніх звестак, загінулі два чалавекі, 32 пацярпелі — сярод іх восем дзяцей, паведаміў кіраўнік МУС Ігар Кліменка.
Выратавальныя працы на месцы ўдару працягваліся суткі. Усяго ў Кіеве пры масіраваным абстрэле 8 ліпеня загінулі 29 чалавек, 117 пацярпелі.