Ідзе вельмі моцная спёка. Будзе да +36°С, а ў Мінску +34°С
Прагноз надвор'я па Беларусі на 10-12 ліпеня.
09.07.2024 / 12:45
У сераду без ападкаў, вецер слабы. Ноччу +11..+17°С, па поўдні да +20°С; максімальная днём +24..+29°С, па паўднёвай палове паветра прагрэецца да +30..+32°С.
11 ліпеня ўначы пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі па захадзе пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Ноччу +13..+20°С, максімальная днём +27..+34°С.
Далей чакаецца яшчэ больш спякотнае надвор'е.
Уначы ў пятніцу пераважна па захадзе, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы.
Ноччу +14..+21°С, максімальная днём ад +25°С па поўначы да +36°С па поўдні.
Надвор'е ў Мінску на наступныя дні
yr.no
Спёка. Як выжыць і паводзіць сябе ў такое надвор'е
«Белавія» гадзіну трымала пасажыраў у самалёце без кандыцыянера — у салоне было 40 градусаў