Прэм'ер Індыі заявіў Пуціну, што «вайна не рашэнне»

«Бомбы, ракеты, вінтоўкі не могуць гарантаваць мір», — сказаў Нарэндра Модзі падчас візіту ў Маскву.

09.07.2024 / 15:26

Фота: Alexander Nemenov/Pool Photo via AP

Прэм'ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі заявіў прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну, што «вайна не рашэнне». Пра гэта ён сказаў на сустрэчы з Пуціным у Крамлі, каментуючы вайну ва Украіне, піша РБК.

«Рашэнне не можа быць з дапамогай вайны. Бомбы, ракеты, вінтоўкі не могуць гарантаваць мір. Таму мы робім акцэнт на дыялогу, і дыялог неабходны»,— сказаў Модзі.

Модзі падкрэсліў, што кажа гэта ў якасці «вашага сябра» і гэта неабходна для «светлай будучыні» нашага пакалення.

Модзі адзначыў, што падчас сустрэчы прэзідэнты абменьваліся думкамі па тэме Украіны ў «адкрытым ключы» з павагай адзін да другога.

Nashaniva.com