«На руках нясе наш народ». Праўладная спявачка прысвяціла песню Лукашэнку
У песні ёсць намёк на 2020 год.
09.07.2024 / 18:04
Ганна Трубяцкая. Скрыншот відэа на яе YouTube-канале
Новую песню «Помним» спявачка Ганна Трубяцкая прэзентавала на БТ. Музыку напісаў кампазітар Яўген Кемераўскі, а словы Віталь Гардзей. Але ідэйным натхняльнікам Трубяцкая лічыць сябе.
— У мяне ўзнікла ідэя напісаць песню-глыбу, у якой я магла б выказаць сваё стаўленне да краіны, да ўсяго, што адбываецца ў свеце.
А пасля Ганна расказала, што прысвяціла песню Лукашэнку:
— Я гэтую песню прысвячала прэзідэнту нашай краіны, які, як дзіця, на руках нясе ўвесь наш народ, нашу краіну, засцерагае яе ад усяго дрэннага ў гэтым свеце. І я падумала: «Чым я, як артыстка, магу быць карысная краіне і прэзідэнту?». Зразумела, што магу быць карысная тым, што я ўсю яго любоў, усё яго трапятанне да краіны, магу паказаць у песні.
Беларусь у песні называюць маленькай выспай, дзе праўдай выбрукаваны шлях. Спявачка заклікае: «Помни — и мы не собъёмся с пути». Ну і канечне, як і ў кожнай ідэалагічнай песні ёсць тут і пра «чистое небо любимой страны».
А галоўнымі радкамі Ганна лічыць вось гэтыя:
Те, рядом кто были, теперь холодны.
Но я их судить не берусь.
Дай Бог, чтоб мы жили без слёз и войны,
Господи, сохрани Беларусь.
Артыстка кажа, што менавіта тут выказала сваё стаўленне да таго, што адбываецца ў краіне. І яшчэ раз падкрэсліла, што песня «Помним» прысвечана Лукашэнку.
Нагадаем: у 2022 годзе Ганна Трубяцкая атрымала Гран-пры «Славянскага базару». Цяпер ездзіць з іншымі ідэалагічна выверанымі артыстамі па розных гарадах і ўдзельнічае ў дыялогавых пляцоўках прапагандысцкага праекта «Разам з мастацтвам».
Дзе тусіць лукашэнкаўская моладзь? П’е ў «Лебядзіным», адпачывае ў Парыжы і Мілане
«Батька у нас крутой, в мире один такой». Лукашэнку прысвяцілі чарговую крынджовую песню
Нявестка Лукашэнкі прысвяціла песню Году якасці