Аўтобус МАЗ зноў задыміўся — гэтым разам у Казані

Але абышлося без пажару.

09.07.2024 / 18:22

Фота: Регион116 Казань

У Казані задыміўся гарадскі аўтобус вытворчасці МАЗ.

Здарылася гэта на прыпынку грамадскага транспарту. Першапачаткова мясцовыя СМІ паведамлялі пра пажар, на месца выехаў разлік ратавальнікаў.

Аднак у МНС інфармацыю пра пажар абверглі. У ведамстве заявілі, што ў беларускім аўтобусе перагрэліся і задыміліся тармазныя калодкі.

За апошнія два гады выпадкі ўзгаранняў аўтобусаў вытворчасці МАЗ у Расіі рэзка пачасціліся. У выніку продажы аўтобусаў на расійскім рынку ўпалі.

Лукашэнка прызнаў, што беларуская прадукцыя саступае расійскай па якасці і цане

У Расіі зноў загарэўся аўтобус МАЗ

Беларускія аўтобусы гараць з-за санкцый і няякаснай зборкі

У крамах з'явілася каўбаса ад МАЗа

МАЗы цяпер гараць і ў Беларусі

Nashaniva.com