«Хлопчык проста заходзіўся ў істэрыцы». У Слуцку бацька пакінуў 4-гадовага сына ў замкнёным аўто падчас спёкі

У выхадныя на стаянцы гандлёвага цэнтра ў Слуцку здарыўся інцыдэнт з зачыненым у машыне маленькім дзіцём. Падрабязнасці расказалі відавочцы парталу Slutsk Gorod.

09.07.2024 / 21:44

Фота: slutsk-gorod.by

Дарослыя заўважылі на паркоўцы машыну, у якой біўся ў істэрыцы маленькі хлопчык — ён быў наглуха зачынены ў душным аўтамабілі.

У надзеі знайсці бацькоў малога людзі стукалі па колах, а пасля звярнуліся да аховы крамы з просьбай зрабіць абвестку па гучнай сувязі. На сігнал хутка выбег бацька.

На пытанне, навошта ён пакінуў дзіця ў машыне ў такую спёку аднаго з зачыненымі вокнамі, мужчына адказаў, што адбег па справах, пакуль сын спаў.

Між тым пры тэмпературы знешняга паветра 28-32℃ усяго за 10 хвілін паветра ў аўто награецца ў сярэднім да 41-45℃, за паўгадзіны — да +50℃ і вышэй.

Ужо пры 41-42℃ асноўныя органы дзяцей, пакінутых на спякоце ў аўто, пачынаюць станавіцца, і можа адбыцца непапраўнае. І гэта ўсяго за 15-20 хвілін.

Спёка. Як выжыць і паводзіць сябе ў такое надвор'е

Ідзе вельмі моцная спёка. Будзе да +36°С, а ў Мінску +34°С

Вяртанне спёкі. Будзе да +32°С

30 чэрвеня на беларускіх метэастанцыях зафіксавалі 23 тэмпературныя рэкорды

Nashaniva.com