Халезін распавёў, калі і дзе выйдзе спектакль пра Сныціну са Сныцінай

Мікалай Халезін апублікаваў пост, у якім распавёў пра прэмʼеру спектакля KS6: SMALL FORWARD.

10.07.2024 / 09:43

Спектакль заснаваны на асабістай гісторыі Кацярыны Сныцінай, зоркі жаночага баскетбола, вымушанай пакінуць Беларусь.

Яго пакажуць у Нью-Ёрку.

«Эксперыментальны Тэатральны клуб La MaMa адкрые цяперашняй восенню свой 63-ы сезон новай працай, створанай сусветна вядомым беларускім Свабодным тэатрам — KS6: SMALL FORWARD — пранізлівай пастаноўкай аб алімпійскай спартсменцы і зорцы жаночага баскетбола, першай і адзінай папулярнай спартыўнай постаці ў гісторыі Беларусі, якая адкрыта заявіла аб сваёй гомасэксуальнасці, і якая цяпер жыве ў выгнанні як актыўны змагар супраць дыктатуры, пануючай у яе роднай краіне», — так абвясціла прэм'еру Міа Ю, мастацкі кіраўнік тэатра La MaMa. 

Спектакль заснаваны на гутарках з зоркай баскетбола Кацярынай Сныцінай, адаптаваны для сцэны і пастаўлены са-заснавальнікамі БСТ Мікалаем Халезіным і Наталляй Калядай. 

Наталля Каляда кажа: «Каб быць свабодным, трэба быць смелым. Менавіта гэта мы знайшлі ў гісторыі Каці: жанчыны, якая выступіла супраць дыктатуры і сышла з нацыянальнай зборнай па баскетболе ў знак салідарнасці з беларускім народам і супраць гвалту. На пляцоўцы яна гуляла «лёгкага форварда», набіраючы ачкі, абараняючыся, ствараючы адкрытыя лініі і робячы падборы для ўсёй каманды. Гісторыя Каці дапамагла нам зразумець, што «лёгкі форвард» — гэта спосаб быць свабодным».

Папярэднія прагляды пачнуцца 21 верасня, а прэс-адкрыццё адбудзецца 23 і 24 верасня ў будынку тэатра Элен Сцюарт у Нью-Ёрку. Спектакль працягнецца да 13 кастрычніка.

«Гэта будзе сенсацыя, бо ніхто такога не чакаў». Здаецца, стала вядома, чым будзе займацца Сныціна

«Саня, глядзі, як трэба прыгожа сыходзіць». Кацярына Сныціна — пра тое, чым будзе займацца пасля завяршэння баскетбольнай кар'еры

Кацярына Сныціна выйграла апошні матч у кар'еры. Гуляць яна выйшла ў незвычайных красоўках

Nashaniva.com