У Мінску 62-гадовы кіроўца памёр за рулём аўто
Сёння каля 7:00 на вуліцы Свіслацкай адбылося ДТЗ: Kia Rio сутыкнуўся з прыпаркаваным аўтамабілем, паведамляе ДАІ.
10.07.2024 / 10:24
Паводле папярэдняй інфармацыі, 62-гадоваму кіроўцу стала дрэнна за рулём.
Медыкі, якія прыбылі на месца здарэння, канстатавалі яго смерць.