Памерла чэшская беларусістка Францішка Сокалава

Францішцы Сокалавай было 86 гадоў. Пра смерць паведаміў яе сын. 

10.07.2024 / 11:50

Большую частку жыцця Францішка Сокалава працавала ў Славянскай бібліятэцы, дзе ў яе рукі патрапілі многія ўнікальныя беларускія старадрукі — напрыклад, віленскае Эвангелле Пятра Мсцсілаўца.

А пасля таго, як у канцы сямідзясятых у Празе знайшлася невядомая скарыніяна — фрагмэнты «Кнігі Суддзяў» — лёс беларускага першадрукара стаў пажыццёвай даследчыцкай тэмай спадарыні Сокалавай.

Францішка Сокалава — дачка філёзафа Яна Патачкі, аднаго з заснавальнікаў «Хартыі-77». Перакладала на чэскую творы Быкава, Арлова, Барадуліна.

Nashaniva.com