У суботу будзе да +37°С, прычым па поўначы +29°С

Сіноптыкі называюць спёку рэкорднай для дзесяцігоддзя.

10.07.2024 / 12:39

У чацвер пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі ў заходніх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Ноччу +13..+19°С, у заходніх раёнах да +21°С; максімальная днём +28..+34°С, месцамі па паўднёвым захадзе +35..+36°С.

Далей чакаецца яшчэ больш спякотнае надвор'е.

У пятніцу ўначы пераважна па захадзе, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Ноччу +14..+21°С, днём ад +25°С па паўночным захадзе да +36°С па поўдні.

У суботу месцамі па краіне кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Ноччу +17..+22°С, максімальная днём ад +29°С па поўначы да +37°С па поўдні.

Надвор'е на чацвер. Pogoda.by

 

Nashaniva.com