У Светлагорску аднагадовы хлопчык выпаў з акна дзявятага паверха і застаўся жывым

У Светлагорску дзіця выпала з акна, абапёршыся на маскітную сетку, паведамляе паблік «Раней за ўсіх. Навіны». Выратавала жыццё малому тое, што ўпаў ён спачатку на галіны дрэва, а потым ужо на зямлю.

10.07.2024 / 13:30

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от РАНЬШЕ ВСЕХ •Светлогорск• (@ranshevseh_svt)

Здарэнне адбылося 9 ліпеня каля чатырох гадзін дня. Плач хлопчыка пачула жыхарка дома Юлія Дайнека. 

Паводле яе слоў, малы спачатку ўпаў на дрэва пад акном, а потым на зямлю. 

«Я якраз стаяла каля акна, калі пачула гук падзення і потым гукі плачу — зразумела, што выпала дзіця. Паглядзела ў акно, убачыла яго і пабегла да яго, адначасна выклікаючы хуткую. Калі падбегла да яго, дзіця плакала, рухалася і спрабавала абаперціся на ручкі. Я ўзяла яго на рукі і села на лавачку», — распавяла жанчына. 

Пазней выскачылі сваякі хлопчыка, літаральна за 5-6 хвілін прыехала хутка. 

У бальніцы хлопчыку дыягнаставалі пералом сківіцы і моцны ўдар галавы.

Афіцыйнай інфармацыі пра здарэнне і стан хлопчыка не было.

Nashaniva.com