«Дзядзька Андрэй, спыніся». Пляменніца міністра абароны РФ, якая жыве ў ЗША, звярнулася да яго пасля атакі на Кіеў

Блогер Наталля Вярцінская запісала відэа, у якім назвала сябе пляменніцай міністра абароны РФ Андрэя Белавусава. Відэа ў сацсетках заўважыла «Астра».

10.07.2024 / 14:34

Жанчына звярнулася да Белавусава на фоне апошніх падзей, звязаных з абстрэлам бальніц у Кіеве, заклікала яго спыніцца і «не адпраўляць расейцаў на верную смерць». 

У сваім звароце яна распавяла, што 10 гадоў таму жыла ў Кіеве і рэгулярна наведвала дзіцячую бальніцу «Ахматдзет» са сваім дзіцем-інвалідам. 

Па словах Наталлі, у тым жа раёне Кіева да гэтага часу жыве стрыечны брат Белавусава, там жа пахаваныя яго бабуля, дзядуля і цётка.

 

«Я проста цябе заклікаю, дзядзька Андрэй, падумай пра тое, што ты творыш і спыніся, калі ласка, спыніся, — кажа Вярцінская. — Я ведала цябе заўсёды як добрага, прыстойнага чалавека. Я хачу, каб ты падумаў, пераасэнсаваў усё і спыніўся. Дзядзька Андрэй, калі ласка, памаліся, падумай пра тое, што вы робіце. Гэта не можа далей працягвацца». 

Жанчына, з іншага боку, кажа, што ніколі не падтрымлівала сувязь з маскоўскім сваяком, але хоча, каб усе ведалі, што ў Кіеве ў міністра абароны РФ жыве брат.

Краіны НАТА: Неба Украіны ў бліжэйшы час будзе абаронена

На месцы ўдару па дзіцячай клініцы ў Кіеве знайшлі фрагменты расійскай ракеты

Украінцаў скарыла ВІДЭА, як ветэран на пратэзе разбірае завалы дзіцячай клінікі ў Кіеве. Аказалася, гэта беларус

Nashaniva.com