У Брэсце хутка распачнецца суд за «тэрарызм»

У Брэсцкім абласным судзе 15 ліпеня ў закрытым рэжыме пачнуць судзіць 36-гадовага мясцовага жыхара Дзмітрыя Асіюка, якому закідаюць адразу чатыры цяжкія крымінальныя артыкулы, піша «Вясна».

10.07.2024 / 16:11

Дзмітрыя Асіюка вінавацяць адразу па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 289 (акт тэрарызму), ч. 4 арт. 309 (наўмыснае прывядзенне да непрыдатнасці транспартнага сродку), ч. 3 і 4 арт. 295 (незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў), ч. 3 арт. 207 (разбой).

За якія канкрэтна ўчынкі судзяць берасцейца — невядома, але яму пагражае вялікі турэмны тэрмін. Справу будзе разглядаць Мікалай Сянько.

Праваабаронцам вядома, што пад вартай мужчына ўтрымліваецца прыкладна са снежня 2023 года. Адразу яго ўтрымлівалі ў мінскім СІЗА-1, а цяпер этапавалі ў брэсцкае СІЗА.

Вядома, што Асіюк жыў у Бярозе, у яго ёсць дачка.

«Кадэбіст у чорных скураных пальчатках задаваў пытанні, і калі я не адказвала, пачынаў мяне душыць»

У ліпені будуць судзіць былых супрацоўніц Tut.by Вольгу Лойка і Алену Талкачову

Доктару Цімуру Лозку з брэсцкага «Ладэ» шыюць фінансаванне тэрарызму — да дваццаці гадоў калоніі

Nashaniva.com