Расійскі амерыканец Джэф Монсан начапіў майку са свастыкай. Але яму за гэта нічога не будзе

53-гадовы колішні баец ММА Джэф Монсан, які нарадзіўся і большую частку жыцця у ЗША, але ў 2013 годзе пераехаў у Расію, прыняўшы мясцовае грамадзянства і адмовіўшыся ад амерыканскага, дням апублікаваў сваё фота ў майцы з нацысцкай свастыкай. Але караць яго за гэта ніхто не збіраецца. 

10.07.2024 / 18:03

Джэф Монсан (справа) у майцы са свастыкай

Рэч у тым, што Монсан не толькі надрукаваў свастыку, але паралельна змясціў на майцы антыізраільскія матывы. Маўляў, такім чынам ён пратэстуе супраць фашызму ў любой яго праяве.

«На жаль, сёння ў свеце праз столькі гадоў зноў узнікае пагроза фашызму. Па іроніі лёсу, менавіта Ізраіль, краіна, якая стала ахвярай нацыстаў, цяпер займаецца генацыдам і этнічнымі чысткамі ў Палесціне пры падтрымцы ЗША», — заявіў колішні амерыканскі грамадзянін, а цяпер апантаны прыхільнік Пуціна і дэпутат рэгіянальнага парламента Башкартастана. 

Гэты парламент, дарэчы, таксама не збіраецца ладзіць ніякага разбіральніцтва з нагоды фота свайго дэпутата. Ягоны спікер заявіў, што, маўляў, западозрыць байца MMA ў сімпатыях да нацызму нельга, а малюнак на ягонай футболцы змяшчае відавочнае асуджэнне праяў фашызму ў любой форме.

Як баец ММА Джэф Монсан дасягнуў вядомасці і асноўных поспехаў у нулявыя гады. Падчас жыцця ў Амерыцы ён адзначаўся прыхільнасцю да крайне левых поглядаў, сярод іншага дэманструючы сімпатыі да пуцінскай Расіі. 

22 сакавіка 2013 года Джэф Монсан заявіў, што гатовы памяняць грамадзянства ЗША на грамадзянства Расіі і свае намеры ўрэшце здзейсніў. Расійскае грамадзянства для яго было ўхвалена ў снежні 2015 года і нададзена ўказам Пуціна 28 мая 2018 года. У 2023 годзе Монсан канчаткова выйшаў з амерыканскага грамадзянства. У Расіі ж ён горача падтрымлівае ўсё, што робіць пуцінскі рэжым, неаднойчы наведваючы самаабвешчаныя рэспублікі і выказваючыся ў іх падтрымку.

У верасні 2023 года Монсан быў абраны ў парламент Рэспублікі Башкартастан, а таксама ўваходзіў у каманду Пуціна на апошніх прэзідэнцкіх выбараў у Расіі. У чэрвені 2024 года публічна прыняў іслам у цэнтры Масквы ў знак салідарнасці і падтрымкі Палесціны.

YouTube заблакаваў каналы Z-спевака Шамана і іншых расійскіх праўладных выканаўцаў

Прапагандысты посцяць фота пра «раскошнае жыццё» прэм'еркі Эстоніі пры СССР. Аказалася, што ўсё не так

Стала вядома, што за жанчына-правакатарка хадзіла па Брэсце з расійскім сцягам з Z-сімволікай

Культ асобы Лукашэнкі ўзмацняецца, растуць сумневы ў перамозе Украіны — аналітыкі

На «Алімпіядзе без палітыкі» з удзелам беларусаў у Расіі без палітыкі не абышлося. Адна з краін выступае без сцяга

Nashaniva.com